Ваш личный кабинет ВХОД

Сборные регулярные туры 2022

по Беларуси на 2-7 дней

Спектакль ''Пазычанае шчасце''

ВХОД: 12.50 - 13 РУБ.

ВОЗРАСТНОЕ ОГРАНИЧЕНИЕ: 12+

АДРЕС: Национальный театр имени Якуба Коласа. г. Витебск, ул. Замковая, 2

Расписание

Дата Время
07 мая 202219-00

Нравится событие? Поделись с друзьями!

Описание

Фёдар Палачанін.

Іранічная мілая драма на 2-е дзеі.

Вялікая сцэна.

Прэм'ера на малой сцэне - красавік 2009 года.
Перанос на вялікую сцэну - 2012 год.

Сакрэт спектакля «Пазычанае шчасце» — у простым сюжэце, які нагадвае гісторыі старых добрых кінамеладрам савецкага часу. І пастаўлены ён у традыцыях старога добрага тэатра: павольная дзея з падрабязным разборам па сцэнах.

Вясковая дзяўчына Ала  выпраўляецца ў горад, каб атрымаць адукацыю і стаць настаўніцай. Па дарозе, у цягніку, яна знаёміцца з маладым хлопцам, прыгажунчыкам Валерыем. Паміж імі завязваюцца рамантычныя адносіны. Праз некаторы час Валерый знікае, пакінуўшы Алу ў «цікавым становішчы». Знікае, каб вярнуцца… праз дваццаць гадоў — па асабістым запрашэнні ўласнай дачкі, якую ён ні разу не бачыў, на яе вяселле. Ці зможа Ала дараваць свайму колішняму каханаму, да якога яна захавала свае пачуцці? Ці злучацца яны зноў? На гэтыя пытанні аўтары спектакля прапануюць адказаць гледачу.

Пастаноўка заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Вячаслава ГРУШОВА.
Сцэнаграфія і касцюмы Пятра АНАШЧАНКІ.
Музычнае афармленне Алены ЯЎНЕВІЧ.


РАССЫЛКА ОТ PROBELARUS