Ваш личный кабинет ВХОД

Сборные экскурсии по Беларуси

гарантированные заезды каждую неделю

Сборные регулярные туры

по Беларуси на 2-7 дней

Выставка «Пачатак»

Адрес: д. Чересово, ул. Озерная 2, Лепельский р-н, Витебская обл.

Стоимость: от 20 руб. (донат)

ИнфолинияПожалуйста, согласуйте с нами заранее ваш визит

+375 (29) 699-89-15 Лора @lopavlova
+375 (29) 699-67-15 Артур @gallerylepey

Расписание

Дата
12 января 2023
28 февраля 2023

Нравится событие? Поделись с друзьями!

“Прыйдзе час, калі ты вырашыш, што ўсё скончана. І гэта будзе пачатак…

   Ніколі не позна стаць тым, кім ты хочаш стаць! Можна пачаць, калі захочаш. Лора Паўлава пачала свой шлях мастака ў 38 гадоў. Ёй спатрэбіліся дзесяцігоддзі, каб паверыць у сябе і пачаць дзейнічаць.  Яна кажа, што зараз стала значна шчаслівей. На выставе пададзены знакавыя працы мастака за перыяд 2017-2022г.г., які Лора вызначае як «пачатковы».

   Канец аднаго шляху гэта заўсёды пачатак другого, але трэба зрабіць першы крок, каб убачыць дарогу, інакш настае пустата. Вырашыцца бывае няпроста. Артур Паўлаў, заснавальнік майстэрні мастака «Lora Pavlova gallery Lepey», зрабіў гэты крок, запоўніў пустату і прайшоў шлях ад пачатку да канца. Ён кажа, што стаміўся, але адчувае сябе шчаслівым. На выставе пададзена фотахроніка рэканструкцыі галерэі са старой хаты ў весцы ад пачатку набыцця да сённяшняга дня (чэрвень - снежань 2022г.).

 …Канец. Пачатак…  Жыццё падзейнае. Жыццё працягваецца, яно заўсёды тут і цяпер. Калі прыйдзе час і ты вырашыш, што ўсё скончана - пачні спачатку, зрабі першы крок і дарога з'явіцца!”

  Выстава падоўжыцца да канца лютага 2023г. Уваход ад 20руб. (данат).

  Калі ласка ўзгадніце з намі загадзя ваш візіт  +375296998915, www.valenki-lo.by

  Выстава праходзіць у майстэрні мастака “Lora Pavlova Gallery Lepey”. Вёска Чаросава, вул. Азёрная 2, Лепельскі р-н, Віцебская вобл.


РАССЫЛКА ОТ PROBELARUS